Info_baza

новыя удзельнiкi

BATISKAF
ХНЗ
Х.В.Т.

гарачыя старонкi

! Wanted
PANaNieba
Primus Inter Pares

Chart-room


Ваш лагін: лічбы, лацінскія літары, - _
Ваш пароль: лічбы і лацінскія літары
Паўторыце пароль:
Ваш e-mail:

Ваш лагін: лічбы, лацінскія літары, - _
Ваш e-mail:

Rammstein гуляў з агнём

09.03.2010
Чорна-чырвоныя-жоўтыя шлейкі і папругі, такія самыя сцягі (з федэральным арлом або з гэдээраўскім цыркулем), белыя спартовыя касцюмы з надпісам Germany — мінская публіка аддавала даніну радзіме знакамітага рок-гурту «Рамштайн».

Калі ты на шоу, то факт, што «Рамштайн» у музыцы капіюць ужо не толькі мінулыя пакаленні металістаў і электроншчыкаў, але і саміх сябе — неістотны. Бо ўсё-усенькае, што назапасіла чалавецтва па майстэрстве ладжання рок-шоу, было тут: талкова падабраны разагрэў, агрэсіўны грым, сцэнічныя касцюмы са скуры, узняцце музыкаў на вышыню, інсцэніроўка падпальвання нібы выпадкоўца з натоўпу, раптоўныя выбухі і фаер-шоу з лязамі полымя, чый жар сягаў нават у самыя зацішныя куткі залы…

Шоу «Рамштайна» — бездакорнае, яно па гіпербале імкнецца да дасканаласці, ды пасля якога любая крытычная заўвага будзе проста недарэчы. А яшчэ была аграмністая, навюткая і страшэнна бюджэтная «Мінск-Арэна», чый індустрыяльны інтэр’ер як найлепей адцяняў дэманічны біт бубнаў і пякельны рокат гітар.

Калі саліст Тыль Ліндэман выйшаў спяваць чарговы паўторак са слупом агню на галаве, дык стала зразумела, хто на сённяшні дзень займае пасаду ўладара сусвету і крон-прынца галактыкі.

Непрыхаваная прапаганда канфеці

Нагадаем, напярэдадні канцэрту грамадская рада па маральнасці выказалася няўхвальна наконт будучага выступу нямецкіх музыкаў у Мінску, бо яны «ўяўляюць сабою непрыхаваную прапаганду гомасэксуалізму, мазахізму ды іншых вычварэнняў, лютасці, гвалту і непрыстойнай лаянкі». Паназіраўшы за канцэртам, варта зазначыць:

прапаганда гомасэксуалізму сапраўды мела месца. Падчас канцэрту згары валіліся каляровыя, колеру вясёлкі і сэкс-меншыняў, канфеці.

Мазахізму? А як жа: удзельнікі гурту былі апранутыя ў скуру і заклёпкі, і час ад часу гэтыя здаровыя дзядзькі брутальна скакалі адзін на аднаго. Пры жаданні можна жыва ўявіць якую-небудзь садамаза-сцэну.

Іншых вычварэнняў? Без іх нікуды: саліст з бетонамяшалкі паліваў публіку вялікімі камякамі пены.

Сцэны лютасці і гвалту? Як жа, было: «канфлікт» фронтмэна з клавішнікам Крысціянам Лорэнцам. Сюжэт: Ліндэман хапае Лорэнца і шпурляе яго ў невядома адкуль матэрыялізаваную пасярод сцэны ванну. Потым уздымаецца на адмысловай калоне на вышыню пяці метраў і адтуль сыпле на клавішніка жарынкамі. Упакораны клавішнік ператвараецца ў робата і ў вопратцы з бліскаўкамі пачынае як бы механічна граць на сваіх сінтэзатарах, пры гэтым да канца шоу ён вымушаны бегчы па рухомай дарожцы, што цяпер усталявалі ў яго пад нагамі.

Еўрастандарты для еўрамастацтва

«Рамштайн» заўсёды свядома працавалі на сутыку жанраў: націск метала, загадкавасць індастрыялу, выйгрышныя тэмы гатычных і танцавальныя рытмаў — усё ўключана. І дадамо добра прадбачаны катарсіс з фаерверкам пры канцы — еўрастандарты нават у мастацтве. А яшчэ заўсёдны, безупынны эпатаж, гулянні на стэрэатыпах аб немцах, выпрабоўванне межаў публікі. З адметных знаходак: насуперак старэйшым братам па металу, Scorpions i Accept, якія аддалі перавагу экспартнай, ангельскай мову, рамштайнцы не ўзбаяліся паставіць на нізкі рэгістр роднай нямеччыны. Дарэчы, мінская публіка проста здзівіла, калі на поўныя грудзі пацягнула па-нямецку ўслед за Ліндэманам гіт Du Hast.

Канцэрт «Рамштайн» — усё роўна як фільмы Ціма Бёртана, дзе вытанчаны антураж і дзівосныя персанажы , якія спляліся ў трохі пачварнае відовішча, ад якога не страшна, у жахалку, ад якой хочацца жыць.

А дзе там рок? Рок памёр.
Аўтар: admin
Крыніца: «Наша Ніва»

1 каментароў
Вашае імя:

Ваш каментар:


Калі вы не ўвайшлі пад сваім лагінам, карыстачы будуць бачыць Ваш ip.

13:53 | 09.03.2010
Юзік: 93.84.30.198
Сублімаваны таталітарызм у дзеянні.Нешта падобнае магло б атрымацца з Гітлера, калі б яго не забракавалі ў Венскай акадэміі мастацтваў. Жартую вядома,а можа і не...

Top BY XiT :)

audio

video

1P.L.A.N. - "Шлях да каханай"
46
2! Wanted - "панове,чэсьць!"
6
3Access Denied - "City A.D."
2
4algerd urban - "ne razmauljaj na move akupantau"
2
5Чырвоным па Белым - "Крывавы Сакавік"
1
6Band A - "Рэвалюцыя"
1
7Тарпач - "Нечакана"
0
удзельнiчаць

Афiша

АССАИ – 10 сентября – КЛУБ “РЕАКТОР”

10.9.2010

илеты: предварительно: 45 000 – 60 000 (ТАНЦПОЛ), 80 000 (VIP)!!! БИЛЕТЫ В ПРОДАЖЕ!!! Точки продаж: клуб Реактор, ТЦ Купаловский 19 пав (.возле ст. м. Октябрьская, вт-вс 11.00-19.00), ТЦ “РИГА 18 пав (ул. Сурганова 50, 18 павильон, 2 этаж – пн-вс 11:00 – 19:30)., переход ст. метро Я.Коласа, переход ГУМ (касса театра) и у общественных распространителей!!! В ДЕНЬ КОНЦЕРТА БИЛЕТЫ С 16-00 В КАССЕ КЛУБА!!! Инфо: + 375 29 649 08 88, + 375 29 851 77 06. Информация, бронирование, доставка, приобретение по безналичному расчету: городской тел/факс 280-34-39 Velсom (029) 196 00 09

7 верасня распачнецца VI Міжнародны фестываль «Magnificat-2010»

11.9.2010
Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010» сёлета распачнецца 7 верасня ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) у 10.00 рэгістрацыяй удзельнікаў. www.signis.by

Открытие легендарного проекта “Black&White”

15.9.2010 Jack club

Dj Miss KD Dj QeeQ Dj D.Mon Dj X-Fader Kaminskij Dmitrij Koko Stephane * Video installation * Photozonе sexy go-go/freak-show dance show/strip show bw cards/presents + Dj Bar + Розыгрыши бесплатных коктейлей Вход: 15.000 ДО 00.00 вход для девушек БЕСПЛАТНЫЙ FC/DC 18+ FREE DRINKS Фотосессия на сайтах: rage.by FQ.by Relax.by Geometria.ru rnblife.by rnbstyle.by afisha.tut.by * Info: +37529 3649510 (8 017) 200-44-94

СТИНГ с мировым туром 'Symphonicity' в Минске!

18.9.2010 Минск-Арена

PLACEBO в Киеве 18-09-2010

18.9.2010

MASSIVE ATTACK – 26-09-2010 – Санкт-Петербург!!!

26.9.2010

25-ти летие группы “Ария”

27.9.2010 КЗ “Минск”

<<S*unduk>>

2.10.2010 во Дворце культуры ветеранов (Я.Купалы, 21)

князь мышкин и строцев

11.10.2010 лисья нора

Программа клуба Граффити на сентябрь-октябрь 2010

1.11.2010 Граффити




Вытворчасць і падтрымка - A.S.B. group. 2007-2009г.