Знакам народнай прэміі A.S.B. Award BY з'яўляецца статуэтка аўтарскага выканання з залатым пакрыццём у выглядзе анёла з бела-чырвона-белымі крыламі, які знаходзіцца ў знаку, які адлюстроўвае парастак на фоне ўзыходнага сонца.
Значэнне сімволікі:
Мы разглядаем творчасць як дарунак Божы, і на наш погляд, анёл гэта сімвалізуе найлепшай выявай.
Кожнага з нас Бог надзяліў воляй, і толькі воля дазваляе расчыніць творчы патэнцыял у поўнай меры. Таму крылы ў анёла - бела-чырвона-белыя. Мы не хаваем сваю пазіцыю і адчынена прызнаем, што мы супраць дзеючага рэжыму ў Беларусі.
A.S.B. - гэта парастак ідэйнага, бескарыслівага развіцця BY шоў сферы на фоне ўзыходнага сонца новых перамен.
|